Главная О предприятии Филиалы и подразделения Дворец Культуры Минского автомобильного завода Коллективы Дворца культуры Народный ансамбль народной песни «Вербiца»

Народный ансамбль народной песни «Вербiца»

Народны аматарскi ансамбль "Вербiца" створаны ў 1979 годзе.

Назва калектыву - "Вербiца", паходзiць ад слова Вярба, якая першая абуджаецца ад зiмовага сна i распускае свае «коцiкi».
Галiнкi вярбы шырока выкарыстоўваюцца беларускiмi хрысцiянамi на свята уваходу Езуса у Ерусалем i мае назву «вербная нядзеля».

Ансамбль "Вербiца" з вялiкiм задавальненнем выконвае песнi духоўнага накiрунку, якiх мае шмат у сваiм рэпертуары.

Калектыў налiчвае 17 чалавек. Акрамя спеўнай группы, танцоры i музыкi (гармонiк, цымбалы, скрыпка, кантрабас i шумавыя iнструменты).

Удзельнiкi ансамбля - людзi рознага ўзросту, якiя працуюць у розных галiнках вытворчасцi i пасля працы аддаюць сябе народнай песнi.

У рэпертуары ансамбля "Вербiца" духоўныя песнi, берарускiя народныя песнi, апрацоўкi народных песень, абрадавыя i лiрычныя песнi розных рэгiёнаў Беларусi.

Арыентацыя на захаванне iх першароднага гучання i стылю выканання, iмкненне зберагчы народныя традыцыi, абрады, танцы i мову беларусскага народа – галоўнае творчае крэда калектыву.

Мастацкi кiраўнiк - Алесь Свiрскi.

Художественный руководитель: Свирский Александр Иванович (8-029-372-38-39)



версия для печати